Сяргей быў асуджаны за тое, што расцягнуў плакат з надпісам: "Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак", перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
Пакінуў Беларусь.
Вырак суда 31.03.2021: 1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Валанцёрка з Мінску. Была затрыманая 10 лютага 2021 году і змешчаная пад варту. У СІЗА згубіла дзіця з-за пагаршэння стану здароўя ў катавальных умовах турэмнага зняволення. Была адпушчаная 5 жніўня 2021 году. Кіру зноў выклікалі да следчага 25 жніўня 2021 году, таму яна была вымушаная з'ехаць за мяжу, каб пазбегнуць паўторнага зняволення.
Затрыманы за каментары ў ТГ-канале "Карнікі Беларусі". Прымусілі разблакаваць тэлефон пад ціскам. У кватэру, дзе жыве Аляксей, прыходзілі з ператрусам 4 разы. Па словах ператрушчыкаў, шукалі грошы, зброю, наркотыкі і забароненую сымболіку. Наклалі арышт на наяўную ў кватэры тэхніку. У ПУАТ быў пастаўлены на профулік.
Актывіст анархічнага руху, быў затрыманы ўвечары 24 верасня 2020 году. Да гэтага быў асуджаны па адміністрацыйным артыкулы і жорстка збіты АМАПам з-за чаго месяц перасоўваўся на возку. Асуджаны па арт. 342 КК РБ.
Быў затрыманы і моцна збіты. Падчас затрымання Мікіце нажом абрэзалі доўгія валасы і распылілі газавы балончык у твар. У снежні 2020 года ён быў асуджаны на 4 гады "хіміі" за тое, што распыліў газ у твар амапаўцу, абараняючы чалавека на пратэсце. Яго адпусцілі з залы суда да пачатку адбывання пакарання. Аднак пракурор палічыў пакаранне занадта мяккім, і ў сакавіку 2021 года Мікіту прызначылі новае пакаранне - два з паловай гады пазбаўлення волі. Малады чалавек не з'явіўся на суд, але праз сябра перадаў ліст, у якім паведаміў, што паводле ягонай інфармацыі ў зале суда планаваліся адвольныя затрыманні, што пагражала яму і прысутным.
Вырак суда 25.03.2021:
2.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Уладзіслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.
Вырак суда 25.11.2020: 3 году абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.