3 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія")
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Віталь Каваленка ў судзе патлумачыў, што раніцай знаходзіўся дома з сям'ёй, калі пачуў з калідора крык жонкі: “Віталь , дапамажы!”. Абвінавачаны выбег, убачыў, што сын знаходзіцца ў калідоры перад дзвярыма, плача і крычыць: “Тата!”, а жонка была ў тамбуры і крычала, што трэба зачыніць ўваходныя дзверы. Віталь убачыў не менш за чатырох мужчын у спартыўных касцюмах, масках, быў у шокавым стане ад таго, што адбывалася, і думаў, што ў яго кватэру б'юцца бандыты ці алкаголікі: ніякіх апазнавальных знакаў у міліцыянераў не было. Хтосьці трымаў дзверы за ручку, некаторы час яе перацягвалі паміж сабой Віталь і невядомыя, пакуль абвінавачаны не пачуў крык: «Рука! Пальцы!”. Тады Каваленка прыадпусціў дзверы, пасля чаго яны ўжо лёгка зачыніліся. Да гэтага выкрыку абвінавачаны чуў з-за дзвярэй толькі лаянку ад тых, хто біўся ў яго кватэру, ніхто не ўяўляўся і не казаў, што з міліцыі. Віталь не бачыў рук і пальцаў, не адчуваў, што мог зламаць іх дзвярыма, але дапускаў, што такое магло мець месца.
Каваленка адзначыў, што, калі б ведаў адразу, што гэта міліцыянты, то такая сітуацыя ўвогуле не адбылася б. У яго ніколі не было праблем з міліцыяй, не было прычын баяцца супрацоўнікаў.
У выніку суддзя прызнала Віталя Каваленку вінаватым і пакарала яго трыма гадамі “хіміі”, а таксама пастанавіла спагнаць з яго на карысць пацярпелага 3000 рублёў кампенсацыі.
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу
Жыхар Бабруйска. Па версіі абвінавачання, Глеб Лук'янцаў, 8 чэрвеня 2021 г. пакінуў каментар у тэлеграм-чаце«Карнікі Беларусі» пад публікацыяй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна з подпісам: «Самая мілая пара Ўсходняй Эўропы. Як вы думаеце, хто ў гэтых адносінах мужчына?»
1,5 гады хатняй хіміі. 25.11.2021 прысуд заменены на 1 год пазбаўлення волі.
Быў затрыманы 14 жніўня 2021 года па падазрэнні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса(Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Кірыла перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачанне па гэтым артыкуле.
25.09.2021 | Суд назначен на 29.09.2021 в 10:30, суд Ленинского района г. Минск |
3 гады абмежаванні свабоды.
9.11.2021 года Стацэвічу Раману па пракурорскім пратэсте замянілі два гады "хіміі" з накіраваннем на год калоніі.
24.09.2021 | Пришел прокурорский протест, требуют год колонии |
Згодна з версіямі абвінавачання, у ноч з 7 на 8 мая гэтага года Каранкевіч, Логвінаў і іншыя неўстаноўленыя асобы "па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці з хуліганскіх меркаванняў, спалучаных з грубым парушэннем парадку і відавочнай непавагай да грамадзян", узялі ў рукі два трафарэты і нанеслі эмаллю белага і чорнага колераў малюнак на паркінгу Чарвякова, 60".
Сваімі дзеяннямі абвінавачаныя нанеслі шкоду Таварыству ўласнікаў "Паркінг на Смаргоўскім" на суму 334 рублі і 1 капейку. Абвінавачаныя поўнасцю кампенсавалі ўрон да суда яшчэ ў маі.
І Васіль Логвінаў, і Дыяна Каранкевіч віну прызналі часткова. Яны прызналі толькі тое, што нанеслі малюнак, але не згодныя з кваліфікацыяй сваіх дзеянняў і лічаць, што іх трэба кваліфікаваць як адміністрацыйнае правапарушэнне.
2 гады "хатняй хіміі"
3 гады абмежаванні свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Быў затрыманы вечарам 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей на працягу наступных двух сутак асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, у тым ліку і Зміцера - яму далі 15 сутак арышту.
3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Згодна з абвінавачаннем, Ілля Комкаў прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 23 верасня на пл. Свабоды ў Мінску, дзейнічаў сумесна з неўстаноўленымі асобамі, выкрыкваў лозунгі, неаднаразова адмаўляўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, перашкаджаў затрыманню аднаго з пратэстуючых і за гэта быў затрыманы. Сваю віну Ілля Комкаў не прызнаў.
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Быў адным з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах і сябрам Каардынацыйнай Рады. Першы раз быў затрыманы ў 2020 годзе. 28.08.2020 года яго затрымалі і змясцілі пад варту, а 12 лістапада вызвалілі пад даручальніцтва Васкрасенскага.
Другі раз Віталя затрымалі ў ліпені 2021 года. Асуджаны 9 жніўня 2021 года. Прадпрымальнік, бізнэсмэн, івэнт-мэнэджар, займаўся арганізацыяй буйных карпаратыўных мерапрыемстваў.
5 гадоў абмежаванні свабоды без накіравання.
Была асуджана па "справе карагодаў" у Брэсце. Віну не прызнала. 13 верасня 2020 года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні "Муры" і "Тры чарапахі", танчылі. Яны былі разагнаныя вадамётам.
2,5 гады "хіміі"
Быў асуджаны па "справе карагодаў" у Брэсце. Віну не прызнаў. 13 верасня 2020 года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні "Муры" і "Тры чарапахі", танчылі. Яны былі разагнаныя вадамётам.
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія)
Эліна была асуджаная за тое, што расцягнула плакат з надпісам: «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак», перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
Пакінула Беларусь.
Вырак суда 31.03.2021: 1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
журналістка тэлеканала "Белсат", вядучая праграмы-антыфейк «Цыбульныя навіны».
Ганна была затрыманая 16 ліпеня падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах Беларусі. У кватэры журналісцкі правялі ператрус, забралі тэхніку, а затым яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і не выпусцілі на волю праз 72 гадзіны. Стала вядома, што яна затрымана ў рамках крымінальнай справы на 10 дзён.
журналістка "Радыё Свабода". Раней працавала на радыё "Беларуская моладзевая", затым — на "101.2 fm". На "Радыё Свабода" Іна Студзінская займалася тэмамі медыцыны, адукацыі, сацыяльнай сферы.
Інэса была затрыманая 16 ліпеня падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах Беларусі. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і не выпусцілі на волю праз 72 гадзіны. Яна затрымана на 10 дзён у рамках крымінальнай справы.