38-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Мазыра асуджаны за каментары ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пра супрацоўніка ГУБАЗіку Аляксандра Алёксу і суддзю Ленінскага раёна Марыну Клімчук.
Аляксандр быў затрыманы 16 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў сакавіку 2022 года асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску.
Вырак суда 28.03.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Мікіту прызналі вінаватым у грубым парушэнні грамадскага парадку ў Менску ў жніўні 2020 года: у ноч з 9 на 10 жніўня і 30 жніўня Ён нібыта блакаваў транспарту шлях - у тым ліку, «счэпкай локцямі» - і тым самым спыніў яго.
Невядома ці адбываў Мікіта пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем, але калі адбываў, то мусіў выйсці на волю вясной 2025 года.
Вырак суда 11.01.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Уладзіслаў быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў красавіку 2022 года прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і сам факт прысутнасці на ім Уладзіслава, невядомы.
Вырак суда 06.04.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паўторна затрыманы ў Мазыры 22 лістапада 2021 г. У ліпені 2021 Уладзіміра затрымлівалі за ўдзел у пратэстах на 10 сутак, потым быў адпушчаны да правядзення судовых экспертыз.
Аляксей быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вырак суда 15.11.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Краноўшчык стрыжневага ўчастка МТЗ. Затрыманы 16 верасня. Потым пераведзены ў СІЗА-1: яму прад'явілі абвінавачанне, але дакладна невядома, па якім артыкуле. Яго калега паведаміў, што па артыкуле, які прадугледжвае да пяці гадоў зняволення. Затрыманне рабілі супрацоўнікі КДБ.
Ігар быў асуджаны за тое, што пакінуў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» каментар пад фатаграфіяй начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова: «Нядоўга, стварэнне, засталося. Час пачаць баяцца свайго народа». Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 25.10.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 700 рублёў кампенсацыі.
Да 2020 года працаваў у Следчым камітэце на розных пасадах. Падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы. Асуджаны за ўдзел у маршах 16 і 23 авуста 2020 года.
12 красавіка 2023 г. Аляксей выйшаў на волю, адбыўшы тэрмін цалкам.
Пасля вызвалення Сянькова зноў затрымалі ў канцы ліпеня 2023 г. Прапагандысты сцвярджаюць, што Аляксей нібыта "паспрабаваў уцягнуць у вырашэнне пытання за хабар сваіх былых калег. Пры гэтым заведама супрацьпраўныя дзеянні ён здзяйсняў у інтарэсах грамадзяніна Украіны, які адбывае пакаранне" .
30 кастрычніка 2023 г. агучаны прысуд па новай крымінальнай справе - 3 гады строгага рэжыму з канфіскацыяй і штрафам у 400 базавых.
27 сакавіка 2021 года Іван разам з братам Сяргеем вярталіся дадому па праспекце Незалежнасці ў Мінску і па дарозе сфатаграфавалі ваенную тэхніку, якая праязджала, пасля чаго былі затрыманы. У Першамайскім РУУС на іх склалі па два пратаколы — па артыкулах 24.23 і 24.3 КаАП ("удзел у несанкцыянаваным мітынгу" і "непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы").
На судзе браты прасілі не прызначаць арышт, паколькі іх маці нядаўна перанесла інсульт і мае патрэбу ў доглядзе. Нягледзячы на гэта, кожнаму прысудзілі па 30 сутак адміністратыўнага арышту.
Пасля адбыцця адміністрацыйнага тэрміна Іван быў пераведзены ў СІЗА. Падставы і сутнасць абвінавачання застаюцца невядомымі.
Жыхар Светлагорску быў асуджаны за камэнтар у групе «Карнікі Беларусі», які суд Жлобінскага раёну расцаніў як абразу супрацоўніка міліцыі. Яго прыгаварылі да абмежавання волі ў ПУАТ, абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды, таксама былі канфіскаваны тэлефон і арыштаваны аўтамабіль.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 700 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.