Правладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаянае" відэа з затрыманым Сяргеем. Паведамляецца, што мужчына абражаў супрацоўнікаў у інтэрнэце і "складаў хвалебныя оды аб подзвігах нацбатальёнаў ва Украіне".
Яўген быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вясной 2022 года яго асудзілі паводле артыкулаў «Распальванне сацыяльнай варожасці» і «Абраза прадстаўніка ўлады».
Яўген больш за 20 гадоў прапрацаваў на БелАЗе. У яго двое дарослых дзяцей і ўнукі.
24 мая 2022 года КДБ уключыў яго ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а таксама ў пералік грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».
Прысуд у дачыненні да Яўгена ўступіў у законную сілу, дакладны тэрмін пакарання і месца яго зняволення ўдакладняюцца.
Андрэя, мантыроўшчыка сцэны ў Брэсцкім тэатры лялек, абвінавацілі ў тым, што ў перыяд з 10 жніўня 2020 года па 30 кастрычніка 2021 года ён размясціў у TikTok зварот, у якім абвінаваціў Лукашэнку ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 139 КК РБ (“Забойства”), і апублікаваў яго ў адкрытым доступе для падпісчыкаў.
Вырак суда 31.01.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за каментар «На кол!», пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй пра супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вальніча, які прымяніў удушша затрыманаму ўдзельніку, прыціснуўшы яго каленам да шыі.
Вырак суда 22.12.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле за абразу Лукашэнкі. З матэрыялаў абвінавачання вядома, што Аляксандр з выкарыстаннем інтэрнэту ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» пад адным з пастоў у групе «Апошні званок» пакінуў абразлівы каментар з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі на адрас Лукашэнкі.
Па словах маці, яе сын — прыхільнік Лукашэнкі, заўсёды за яго галасаваў, заклікаў усіх пратэстоўцаў саджаць. Дадала, што Аляксандр знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра з самага нараджэння, з'яўляецца інвалідам 2-й групы пажыццёва.
Крымінальная справа ў адносінах да Аляксандра была ўзбуджана 23 чэрвеня 2021 года пасля праверкі, якая доўжылася з пачатку года. Справу распачалі з-за таго, што ў канцы траўня 2020 года ў «Аднакласніках» ён нібыта пакінуў каментар пад пастом Вольгі Карач, у якім была выяўленая абраза начальніка аддзела прафілактыкі правапарушэнняў, падпалкоўніка міліцыі Бабруйскага РАУС Рудзько.
У жніўні 2021 года Аляксандра прызналі вінаватым па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 700 рублёў кампенсацыі.
Міхаіл быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Міхаіла на паседжанні прадстаўляў законны прадстаўнік. Знаёмыя абвінавачанага паведамілі, што ён з'яўляецца ўжо дастаткова пажылым чалавекам.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.