Алег — уладальнік YouTube-канала "Трэці рэгіён Беларусь", быў затрыманы ў студзені 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на навагоднія святы.
Алега абвінавацілі ў дэананімізацыі сілавікоў і ў тым, што, знаходзячыся за мяжой, ён нібыта працягваў "размяшчаць у сацсетках інфармацыю антыдзяржаўнага характару і прапагандаваць супраціўленне прадстаўнікам улады". На сваім канале ён публікаваў відэа з акцыяў салідарнасці беларусаў у Кіеве, дзе жыў з 2020 года. Таксама яму паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
У верасні 2022 года ён быў асуджаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і абавязаў выплаціць буйную кампенсацыю.
У ліпені 2023 года Алега паўторна асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да палітвязняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У верасьні таго ж году зьявілася інфармацыя, што яго перавялі на турэмны рэжым.
Стала вядома, што ў першай палове лета 2025 года ў дачыненні да Алега адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па тым жа артыкуле за "непадпарадкаванне". Разгляд апеляцыйнай скаргі мусіў адбыцца ў сярэдзіне ліпеня.
Вырак суда 07.09.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 рублёў кампенсацыі, 100 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Праграміст, захапляецца музыкай і рыбалкай. Вельмі дапытлівы, дасведчаны ў шматлікіх сферах. Вывучае англійскую і нямецкую мовы. Заўсёды ведаў, што будзе жыць у Германіі, любіць гурт Раммштайн, усё жыццё іх слухае, ведае ўсе песні на памяць.
На праўладных каналах паведамілі, што Арцёма затрымалі за тое, што ён распрацаваў праграму па сканаванні штрых-кодаў для байкатавання кампаній, якія падтрымліваюць рэжым.
Вырак суда 30.09.2022:
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
68-гадоваму Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты.
Прысуд суда 20.01.2023: 2 гады абмежавання волі без накіравання.
У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што Барыс быў зноў затрыманы. Пра гэта паведаміў праўладны тэлеграм-канал. Супрацоўнікі АМАП у бронекамізэльках з драбавіком затрымалі мужчыну на тэрыторыі прыватнага дома. На апублікаваным відэа Барыс кажа, што яго затрымалі паводле падазрэння ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Па месцы пражывання ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна быў праведзены ператрус.
Пазней праваабаронцам стала вядома , што нейкі час Барыса Вітко ўтрымлівалі ў ляхавіцкім ІЧУ, затым перавялі ў баранавіцкае СІЗА. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-7 Брэста ў чаканні суда. У лістападзе 2023 года Барыса ўнеслі ў спіс тэрарыстаў. Суд пачаўся на пачатку студзеня 2024 года. На першым судзе Барысу Вітко ставілася ў віну тое, што 30 верасня 2021 года ў тэлеграм-канале "Ляхавічы 97" ён напісаў абразлівы каментар у дачыненні да суддзі Мікалая Кміты. Па сукупнасці прыгавораў шляхам частковага складання неадбытай часткі пакарання канчаткова абвінавачанаму Барысу Вітко прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін сем гадоў і тры месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічынь у суме 12 00 .
Барыс мае праблемы з сэрцам, увесь час павінен прымаць лекі.
Вырак суда 20.01.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 20.05.2024
7 гадоў 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 300 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 06.08.2024
невядома.
Апеляцыя 02.09.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Жыхар Міёр, быў затрыманы за тое , што разгарнуў у грамадскім месцы таблічку з надпісам: «Узурпатар». Дата затрымання 26.08.2021.
Да суда палітвязень утрымліваўся ў СІЗА Жодзіна.
18.05.2023 адбыўся суд па замене пакарання з абмежавання волі на калонію.
Вырак суда 18.05.2023:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы 9 лістапада 2021 года за ўдзел у пратэстах. Спачатку яго змясцілі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1.
Таксама яго абвінавацілі ў атрыманні з-за мяжы тэлескапічных дубінак, электрашокераў і іншых сродкаў.
Вырак суда 01.07.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя дата невядомая
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Актывістка «Еўрапейскай Беларусі», была затрыманая 30 снежня 2021 года па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
7 студзеня 2022 года жанчыну перавялі ў СІЗА.
У Алены ёсць маленькі сын.
У студзені 2023 г. Алену перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4 . Да палітвязня доўгі час не можа патрапіць адвакат, яе змяшчалі ў СІЗА.
У кастрычніку 2023 г. стала вядома, што для Алены ў жніўні не прынялі перадачу. Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб тым, што яе пазбавілі перадач. Апошні ліст ад Алены прыйшоў у пачатку верасня, з тых часоў лістоў ад яе няма. З моманту пераводу Лазарчык у калонію ні разу не быў атрыманы дазвол ад адміністрацыі ўстановы на сустрэчу з адвакатам. Што зараз адбываецца з Аленай, у якім яна стане - невядома. Алена ў калоніі адчувае праблемы з зубамі, яна схуднела.
У сярэдзіне лістапада 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Алену зноў змяшчалі ў ШІЗА.
Па сведчаннях былой палітвязні, Аленаадсядзелабольш за 90сутаку ШІЗА, больш за 60 дзён у ПКТ .
Увесну 2025 г. Алену асудзілі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначылі яшчэ паўтара гады калоніі ў дадатак да васьмі гадоў зняволення. Калі быў вынесены прыгавор, невядома. Вядома, што на судзе Алена адмовілася ад паслугаў адваката.
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Згодна з матэрыяламі справы Гаўрылаў у студзені 2021 года набыў і падаў двум знаёмым — Таццяне і Алегу Бірулям — аэразольныя балоны з фарбай. Пасля чаго апошнія са студзеня па люты 2021 года наносілі на розныя аб'екты інфраструктуры Салігорска надпісы і малюнкі, «ажыццяўляючы іх псуту».
У жніўні 2021 года Гаўрылаў шляхам дамоўленасцей, у тым ліку за матэрыяльную ўзнагароду, уцягнуў іншага знаёмага — Сяргея Пасюка — у занятак «экстрэмісцкай дзейнасцю».
Потым абвінавачаныя са жніўня па снежань 2021 года распаўсюджвалі на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю. Экспертыза зместу «Сумленнай газеты», з асобнікамі якой быў затрыманы трэнер, сведчыла аб тым, што Гаўрылаў нібыта датычны да распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці, учыненага групай асоб.
Вырак суда 12.12.2022
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 07.04.2023
невядома.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
невядома гадоў турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Стваральнік магазіна Symbal.by, культурны менеджэр.
Быў затрыманы 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Пасля гэтага Паўла тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасля ўжо па крымінальнай справе перавялі ў СІЗА.
Вырак суда 11.05.2023:
13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Па матэрыялах следства, Кузміцкі, «маючы перакручаныя каштоўнасці і скажонае разуменне слова «патрыятызм», мэтанакіравана ўступіў у тэрарыстычную арганізацыю і ўзначаліў асобныя рэсурсы сеткі «...97». Ён адміністраваў больш за 30 чатаў, якія пад жорсткім кантролем і кіраўніцтвам з-за мяжы напаўняў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Мужчына фармаваў склад экстрэмісцкіх супольнасцяў, размяркоўваў ролі і арганізоўваў удзел іх членаў у акцыях пратэсту. Акрамя гэтага, ён прымаў меры па аб'яднанні і павелічэнні колькасці супольнасцяў: маральна падтрымліваў іх у гутарках прыватнага характару, арганізоўваў правядзенне сумеснага вольнага часу, распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў экстрэмісцкага характару на фасады збудаванняў».
Вырак суда 03.11.2022:
15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Затрыманы 22 жніўня 2021 года каля дачы старшыні Вярхоўнага суда РБ Сукала В.А. за спробу падпалу.
Магчыма, быў справакаваны супрацоўнікам КДБ.
Вырак суда:
10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы супрацоўнік праваахоўных органаў, затым да затрымання працаваў у EPAM.
Быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу дадзеных сілавікоў у тэлеграм-каналы «Карнікі Беларусі» і «Чорная кніга Беларусі».
Вырак суда:
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дзяўчыне прад'яўленае абвінавачванне па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу дадзеных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі».
Вырак суда 23.12.2022:
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Журналіст-расследавальнік, рэдактар беларускага партала «Штодзённік» (ej.by).
Быў затрыманы 8 снежня 2021 года. Раней Сяргей быў затрыманы з 25 сакавіка да 4 красавіка 2020 года па гэтай жа справе.
Частка праваабарончых арганізацый расцаніла рэпрэсіі як пасведчанне аб наяўнасці палітычнага матыву ў пераследзе журналіста, накіраванага на прымус да спынення або змены характару ягонай дзейнасці па распаўсюдзе інфармацыі аб карупцыі.
Падставай для пераследу журналіста, на думку калег Сацука, сталі гучныя расследаванні, якія ў першую чаргу тычацца маштабнай карупцыі ў медыцынскай сферы. На падставе атрыманых фактаў ён распавёў аб беспрэцэдэнтных «адкатах» за пастаўку дарагога абсталявання; аб закупцы незарэгістраванай вакцыны, якую фактычна апрабавалі на беларускіх дзецях; аб фальсіфікацыі дадзеных па распаўсюджванні COVID-19 у Беларусі. І ўсё гэта пры адабрэнні кантрольнага ведамства — Міністэрства аховы здароўя.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.