Максім - мінчанін. Мае вышэйшую адукацыю. Мужчына ў разводзе. Калісьці ён працаваў ахоўнікам, пасля будаўніком. Потым адкрыў ІП - ставіў помнікі на могілках. Апошнім часам быў беспрацоўным.
Знаёмыя ўспамінаюць, што Максім служыў тэрміновую службу ў адной з менскіх частак «спецназа».
Максім абвінавачваецца ў тым, што ўзарваў міліцэйскае аўто каля Цэнтральнага РУУС.
Здарэнне адбылося ў ноч з 7 на 8 студзеня 2022 года недалёка ад будынка Цэнтральнага РУУС Мінска. За падрыў аўто распачата крымінальная справа па артыкуле 289 (акт тэрарызму, учынены паўторна).
Пазней следчыя дадалі, што ён жа ўначы на 13 студзеня нібыта такім жа чынам пашкодзіў кіёск «Табакерка» і ўрну.
26.05.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Экс-супрацоўнік банка "БелЗЭБ". Васіля затрымалі ў пачатку ліпеня 2022 года Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што яго затрымалі нібыта за «зліў» асабістых дадзеных сілавікоў, настаўнікаў і лекараў. У «пакаяльным» відэа Ермакоў распавядаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у Менску і перадаў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у бот «Чорнай кнігі Беларусі», «скарыстаўшыся службовымі паўнамоцтвамі».
Васіль быў моцна збіты, нават губляў прытомнасць, У яго былі зламаныя рэбры. У СІЗА-1 перавялі са шпіталя.
У яго ёсць 1 дзіця.
Вырак суда 17.02.2023:
6 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Раней затрымліваўся паводле адміністрацыйнага артыкула за ўдзел у акцыях пратэсту. У праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася аб затрыманні Андрэя. На ”пакаяным відэа” хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюджванне асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў. Таксама паведамляецца, што мужчына "пакінуў больш за 2 тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў утрымліваюць у сабе прыкметы парушэнняў заканадаўства".
Вырак суда 21.06.2023:
невядома
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Паводле матэрыялаў справы, Сяргей у 2020-2021 гадах у розных сацыяльных сетках публічна абражаў Лукашэнку А.Р. Як адзначана ў прэс-рэлізе пракуратуры, судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла нейкае псіхічнае расстройства ў мужчыны, з-за якога ён не мог «усведамляць грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў» (гэта значыць напісанні інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку).
Вырак суда 02.02.2023:
Прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем
20 студзеня 2023 года стала вядома, што гурт Tor Band прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.
У склад КДБ унесла Зміцера Галавача і яго жонку Юлію, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка.
Гэта першы музычны калектыў, які патрапіў у спіс экстрэмісцкіх фармаванняў.
Вырак суда 31.10.2023:
7.5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Мікалай, інжынер-сістэматэхнік і былы супрацоўнік РУП «Белтэлекам», быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму». У чэрвені 2023 года яго асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, прызначыўшы вялікі тэрмін пазбаўлення волі.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групе ўдзельнічалі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых органаў, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам». Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Пётр быў затрыманы ў студзені 2022 года па абвінавачанні ў тэрарызме, выстаўленым на палітычнай глебе, і асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах. Яму прызначылі вялікі тэрмін пазбаўлення волі, першыя пяць гадоў з якога - турэмны рэжым.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і "арганізацыяй масавых беспарадкаў".
Пятра зноў пераводзілі ў СІЗА-1 у 2025 годзе, верагодна па новай крымінальнай справе, у пачатку лістапада 2025 года зноў быў этапаваны ў калонію.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
У 2020 годзе Павел працаваў старшым следчым у следчым аддзеле горада Мінска пракуратуры.
Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму», і ў чэрвені 2023 года асуджаны па артыкулах аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і «злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыяй масавых беспарадкаў».
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Зміцер, дырэктар кампаніі «Europcar», партнёра «Uber» у Менску, упершыню быў затрыманы ў лістападзе 2020 года па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у пратэстных акцыях, якія праходзілі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У другі раз ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму».
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 года па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група, мэтай якой было здзяйсненне экстрэмісцкіх злачынстваў. У групу ўваходзілі радыкальна настроеныя асобы, у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, супрацоўнікі сілавых структур, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам».
Гэтая справа звязана з абвінавачваннямі ў спробе падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыі масавых беспарадкаў».
Змітра асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, яму быў прызначаны вялікі тэрмін пазбаўлення волі і штраф, а таксама ён быў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі, на пяць гадоў.
Вырак суда 21.06.2023
11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, 3000 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у сацсетцы "УКантакце" пад пастом аб Лукашэнку. У публікацыі было фота і тэкст выступу па тэме вайсковых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Уладзімір напісаў каментар са старонкі і тэлефона сваёй сястры, калі быў у яе ў гасцях. Віну ён поўнасцю прызнаў.
Вырак суда 16.01.2023
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У перыяд са жніўня 2020 года па 26 ліпеня 2022 года Аляксандр адміністраваў тэлеграм чат « Жыве Лунінец!», за што і быў затрыманы 27 ліпеня 2022 года. 24 лістапада 2022 рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў тэлеграм-канал «Жыве Лунінец!» быў прызнаны «экстрэмісцкімі фарміраваннем» на тэрыторыі РБ. Суд над Аляксандрам прайшоў 9 лютага 2023 года, дзе яго абвінавацілі па 5 артыкулах КК РБ: ч.1 арт. 361-1, ч. 1 арт. 342, ч. 2 арт. 367, арт. 369, ч. 3 арт. 361. Пра Аляксандра Сумара вядома, што ў 2006 годзе ён працаваў у Лунінецкім РАУС у якасці эксперта-крыміналіста. У апошнія гады жыў у Маскве (Расія).
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Мікалая абвінавачваюць у "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці", па гэтым артыкуле пагражае ад 8 да 12 гадоў турмы.
Апошняе вядомае месца працы мужчыны - Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.
6 чэрвеня 2023 г. быў асуджаны па арт. 361-2 КК на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і вялікі штраф. Іншыя падрабязнасці справы невядомы.
1 верасня 2023 г. у Вярхоўным судзе суддзя Чаравач В. павінна была разглядаць апеляцыйную скаргу палітвязня. На дадзены момант першы прысуд уступіў у сілу, таму падчас вынясення другога Васілевіч лічыўся ўжо раней судзімым.
12 верасня 2023 г. у судзе Першамайскага раёна адбыўся яшчэ адзін суд над Мікалаем. На гэты раз яго абвінавацілі ў "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці". Усяго за донаты Святлана Чарапавіч прысудзіла яму 9 гадоў і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф 600 базавых велічынь. У праўладным фільме гаворыцца, што ён ажыццявіў не менш як 54 ахвяраванні ў фонды салідарнасці.
14.11.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 12.09.2023:
9,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Праўладныя каналы выклалі «пакаяныя відэа», дзе Павал кажа , што працаваў у Дэпартаменце аховы да 2018 года, затрыманы за перадачу асабістых дадзеных супрацоўнікаў Дэпартамента ў «Чорную кнігу Беларусі». Звесткі ўзяў з кнігі тэлефоннага даведніка тэлефонаў.
Дома ў яго засталіся жонка і маленькія дзеці (1год і 3 гады).
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы ўкраінец. Беларускае грамадзянства атрымаў у 2010 годзе, часта бывае ў памежжы.
У сюжэце на праўладным канале сцвярджаецца, што ён перадаваў Купрыенку (абвінавачваецца ў шпіянажы), напрыклад, дадзеныя аб размяшчэнні ваеннай тэхнікі, руху калон.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Былы вайсковец, тапограф. Як мяркуецца, затрыманы за ўдзел у пратэстных чатах. У фільме знятым праўладным тэлеканалам сцвярджаецца , што Зміцер нібыта ў 2020 зняў ролік-зварот да вайскоўцаў і сілавікоў, а яшчэ праз год звязаўся з арганізацыяй " Буслы ляцяць". Таксама па версіі тэлеканала, сёлета Гулін маніторыў чаты "Брэст-97", "Гомель-97", "Калінкавічы", "Лунінец" і сам актыўна пакідаў там каментарыі.
Утрымліваўся ў СІЗА КДБ.
Паколькі Зміцер 1 год і 3 месяцы правёў да суда ў шыза, то тэрмін быў пералічаны з улікам адбытага, у выніку засталося 12 гадоў пазбаўлення.
Вырак суда 29.09.2023:
14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.