Андрэй — беларускі ютубер, вядомы правакацыйнымі відэа з чыноўнікамі. На выбарах 2020 года ягоная жонка Вольга была незалежным назіральнікам, Андрэй зняў яе прэтэнзію да камісіі, за што яго арыштавалі на 15 сутак. Праз пераслед ён з'ехаў у Літву, дзе працягнуў тэлефанаваць чыноўнікам і стварыў сатырычны дуэт «Чырвоная зеляніна» з Маргарытай Ляўчук — яны выпускалі на YouTube кліпы, якія высмейваюць беларускую ўладу.
У сакавіку 2024 года ў рамках спецвытворчасці супраць яго распачалі крымінальную справу, уключаючы артыкулы аб "распальванні варожасці" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У чэрвені Андрэя завочна асудзілі, прызнаўшы вінаватым у кіраўніцтве "Рудабельскай паказухай" і іншых "злачынствах", і прысудзілі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Вырак суда 24.06.2024
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Менску і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Алег "выкарыстоўваў у якасці пратэстнай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру". Яго апазналі па фатаграфіях з пратэстнай акцыі. Мужчына поўнасцю прызнаў віну.
Пры затрыманні ў Алега арыштавалі гітару і тэлефон, якія вярнулі пасля абвяшчэння прысуду. Да суда мінчук знаходзіўся пад закладам памерам 20 000 рублёў. Алег Лядзенка скончыў БДТУ і працуе дырэктарам студыі гуказапісу "BLACK LINE STUDIO". Таксама з'яўляецца гітарыстам рок-метал гурта "Steel rain".
Аляксея 8 красавіка 2024 года прызналі вінаватым па пяці крымінальных артыкулах, уключаючы «дыскрэдытацыю Беларусі» і «абразу Лукашэнкі», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келлага — і вывезены ва Украіну.
У прысудзе зазначаецца, што яны прынялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве" .
На працэсе ўсе трое прызналі віну.
З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага сілавікі зацікавіліся другім братам.
У прысудзе зазначаецца, што яны прынялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве" .
На працэсе ўсе трое прызналі віну.
З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі на акцыях пратэсту. Вядома, што адразу затрымалі аднаго з братоў і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля гэтага сілавікі зацікавіліся другім братам.
Мінчука абвінавацілі ў тым, што ён 22 кастрычніка 2021 года напісаў інтэрнэт-каментар у бок старэйшай інспектаркі крымінальна-выканаўчай інспекцыі УУС Савецкага раёна Менска. Згодна з судовай пастановай, Аляксандр убачыў у тэлеграм-канале публікацыю з фатаграфіяй і асабістымі дадзенымі інспектаркі, пад якой і пакінуў каментар у чаце тэлеграм-канала. Мужчына поўнасцю прызнаў віну.
Міліцыянтка, пра якую быў напісаны каментар, запатрабавала 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра вызвалілі ў судовай зале.
Аляксандр Саевіч мае вышэйшую адукацыю і працуе мэнэджэрам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Сківічна-тварнай хірург, беларуская пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па таэквандо. Алена-сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Папярэдне Алену абвінавачваюць па арт. 342 ч. 1. верагодна, жанчына знаходзіцца ў СІЗА. У сям'і дома чацвёра дзяцей.
Яе затрымалі 9 красавіка 2024 года, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе забралі два гады таму і не аддавалі. Нагадаем, у сакавіку 2022-га Галіне прызначылі 15 сутак арышту за ўлёткі «Не вайне» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Зараз жа ёй паведамілі, што гатовы аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.
Сутнасць абвінавачання невядомая. Вядома, што яе затрымалі паводле арт. 342 КК РБ.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.