- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
Максім быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
У верасні 2022 года ў рамках памілавання яму замянілі від пакарання на "хатнюю хімію".
У сакавіку 2024 года ў дачыненні да Максіма адбылося судовае паседжанне "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў асуджаны за тое, што ў 2020 годзе пасля фальсіфікацыі выбараў і збіцця ўдзельнікаў мірных акцый, ён пакінуў некалькі графіці на розных аб'ектах Слоніма і Слонімскага раёна, у тым ліку прыпынкі ў вёсцы Шылавічы. Адзін з надпісаў на закінутай сцяне тычыўся начальніка мясцовага РАУС і перадаваў сэнс: "народ не даруе".
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Цімур, актывіст ініцыятывы "Сумленныя людзі", быў затрыманы 16 чэрвеня 2021 года на прэм'еры спектакля "Белы Трус, Чырвоны Трус" і двойчы асуджаны па адміністрацыйным артыкуле. Пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту ён не выйшаў на волю і быў пераведзены ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У верасні 2021 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Цімур пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анастасія была асуджаная ў ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Праваабаронцы
Аляксандр – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам .
Раней Аляксандр ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аляксандр сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд - палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.
14 ліпеня 2021 года Аляксандр быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
У пачатку лістапада 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–маі 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
Валянцін, сябра Рады “Вясны” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), з'яўляецца адным з найбольш вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека. Ён актыўна выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання, удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях, праваабарончых місіях і назіраннях за выбарамі ў краінах АБСЕ.
14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў кватэры яго павезлі на допыт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкулах "нявыплата падаткаў" і "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У верасні 2022 года справа па артыкуле аб нявыплаце падаткаў была спынена, аднак супраць Валянціна вылучылі новыя абвінавачанні — у кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
27 кастрычніка 2022 года, падчас 41-га Кангрэса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам арганізацыі.
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе Валянцін сваёй віны не прызнаў.
Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання сталі больш жорсткімі, і яго перавялі на турэмны рэжым.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
- Юрысты
Уладзімір, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года разам з жонкай пасля ператрусу ў іх кватэры. Яго павезлі ў ДФР, а затым на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкуле "нявыплата падаткаў".
У верасні 2022 года справа па гэтым артыкуле была спынена, аднак супраць Уладзіміра вылучылі новыя абвінавачанні - у кантрабандзе і ў фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Уладзімір з'яўляецца фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі больш жорсткімі, і Уладзіміра перавялі на турэмны рэжым.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Замежныя грамадзяне
- Праваабаронцы
Яўгенія, валанцёрка праваабарончага цэнтра "Вясна" і грамадзянка Расіі, была затрымана на выхадзе з дому 14 ліпеня 2021 года і вывезена ў Следчы камітэт у рамках крымінальнай справы.
Вызвалена 17 ліпеня 2021 года пад падпіску аб нявыездзе, застаючыся ў статусе падазронай. Пасля яна пакінула Беларусь.
Сяргей, кіраўнік Цэнтра "Супольнасць", быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў вёсцы, дзе адпачываў з жонкай. У яго правялі два ператрусы, а пасля допыту затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў».
Праз 72 гадзіны Сяргей быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Юлія, валанцёрка фонду "Краіна для жыцця", была затрымана 9 ліпеня 2021 года ў рамках "аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб" і змешчана ў СІЗА па абвінавачанні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
У траўні 2022 года меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе, пасля чаго Юлія пакінула Беларусь да пачатку суда.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Таццяна, валанцёрка, была затрымана 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб" у рамках крымінальнай справы. Нягледзячы на тое, што дома застаўся маленькі сын, яе перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачанне па артыкуле "фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання".
У траўні 2022 года меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе. Таццяна пакінула Беларусь да пачатку суда.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Андрэй – галоўны рэдактар часопіса “Наша гісторыя”.
8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у кватэры пры гэтым прайшоў ператрус.
Вызвалены 21 ліпеня 2021 года пад падпіску аб нявыездзе. Пазней пакінуў Беларусь.
Віктар быў асуджаны па артыкуле "Хуліганства, учыненае групай асоб" за нанясенне графіці і надпісаў на прыпынках. Матэрыяльны ўрон ён поўнасцю кампенсаваў у дасудовым парадку і прызнаў сваю віну.
У верасні 2021 года рэжым адбывання пакарання быў заменены на "хатнюю хімію" ў рамках памілавання.
Аляксандра асудзілі за каментар у Instagram на канале «Тыповы Віцебск» на адрас сяржанта ППС Віталя Шнявіна, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем. Ён паспеў пакінуць Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У студзені 2025 года ў дачыненні да Аляксандра адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
У лістападзе 2020 года Алена ўдзельнічала ў акцыі медыкаў каля 1-й ГКБ, пасля чаго была аштрафаваная за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У сакавіку 2021 года ўрач, якая працавала ў дзіцячай паліклініцы, была звольнена.
У ліпені 2021 года яе асудзілі па артыкуле "Знявага прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання і абавязаўшы выплаціць кампенсацыю супрацоўніку міліцыі Грушэўскага.
У снежні таго ж года Алену паўторна асудзілі па тым жа артыкуле — за каментар на адрас участковага інспектара міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля Арцёма Жаўняка. Суд зноў прызначыў абмежаванне волі і пастанавіў спагнаць з яе буйную кампенсацыю.
