З матэрыялаў справы вядома, што Некрашэвіч пакінуў камент у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” 27 мая 2020 года пад пастом, на якім было размешчана фота старэйшага ўчастковага Бабруйскага ГУУС Камара. Камент быў такі: "подонок мусоромордый".
Стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур. Асуджаная за абразу ў чаце "Іўе для жыцця" ў Telegram у дачыненні да нам.пач. АУС Іўеўскага райвыканкама падпалкоўніка міліцыі Ярохіна А.М.
Жыхар Пружан, затрыманы 13 кастрычніка 2021 года у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскую парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у жніўні 2020 года. Аляксандра змясцілі пад варту ў СІЗА.
Была затрыманая ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Дзяўчыне прад'явілі абвінавачванні і змясцілі ў СІЗА
Была затрыманая 22 лістапада 2021 года на працоўным месцы ў краме "Востраў чысціні". Па папярэдняй інфармацыі, Вікторыю ідэнтыфікавалі па фота са СМІ з акцыі 20 верасня мінулага года, дзе пратэстуючыя стаяць у счэпцы і перакрываюць дарогу. Вікторыі прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Жыхарка Полацка, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава. 26 лістапада 2021 года сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаяне і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Затым жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту. Пазней стала вядома, што Гаяне стала падазраванай па крымінальнай справе па nbsp ;ч. 1 ст. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яе перавезлі ў Мінск у ІЧУ на Акрэсціна.
Вырак суда:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Арцём затрыманы 23.11. 2021. Ён на адзін дзень прыехаў у РБ здаць атэстацыю па працы і быў затрыманы проста ў офісе. З 23.11 быў ІЧУ , 02.12.2021 пераведзены ў СІЗА-1. Як мяркуецца, абвінавачваецца ў масавых беспарадках у 2020 г.
Віталія Буцько абвінавачваюць у тым, што ў групе «Гэта Віцебск дзетка» ва Вконтакте пад публікацый Антона Радоўскага, у якой гаварылася, што пацярпелы Ярмоленка збіваў людзей, пакінуў каментар. суд прысудзіў 2000 т.р маральнага ўрону "пацярпеламу" міліцыянеру і "2 гады хатняй хіміі", а таксама выплаце 87 р. дзяржпошліны.
06.12.2021
И 2000 т.р морального ущерба "пострадавшему" милиционеру
12 верасня 2021 года каля д. 21 па вуліцы Савецкай з мэтай апаганення дзяржаўнага сцяга РБ, выказваючы абразлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў, дэманстраваў прысутным паказушную смеласць....схапіўся за сцяг. Гэтым самым нанёс шкоду на суму 129 рублёў.
Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што 7 лютага 2021 года ў групе «Вусаты прус» у Аднакласніках пад фатаграфіямі пацярпелых (старэйшы інспектар прафілактыкі АПП Дубровенскага РАУС Аляксандр Шлупакоў, а таксама оперупаўнаважаны групы па барацьбе з наркакантролем і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Дубровенскага РАУС Сяргей Шрамаў). …гэтыя супрацоўнікі, рызыкуючы жыццём канфіскавалі гэтыя шарыкі...».
Быў затрыманы 22 лістапада 2021 года ў рамках крымінальнай справы за абразу Аляксандра Лукашэнкі. 25 лістапада па рашэнні пракуратуры быў узяты пад варту тэрмінам на два месяцы і пасля пераведзены ў СІЗА. Даніілу прад'яўлена абвінавачанне.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Лабарант хімічнага аналізу «Гродна Азот». Паводле абвінавачання, Вольга Белазёрава ўдзельнічала ў счэпцы грамадзян на «Маршы адзінства» у Гродне 6 верасня мінулага года.
Вырак суда:
1, 5 гады "хатняй хіміі"
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.