Быў затрыманы 6 снежня 2021 года ў рамках адміністрацыйнай справы. Пасля адбыцця 15 сутак на волю ён не выйшаў, 21 снежня перазатрыманы ў межах крымінальнай справы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ў чэрвені 2020 года ён пакінуў абразлівы каментар пад пастом з фатаграфіяй супрацоўніка ганцавіцкага ДАІ ІгараВольніча, які каленам прыціскаў галаву ляжачага на зямлі пратэстуючага.
Крымінальная справа на Аляксея была заведзеная за каментар у тэлеграме. Пад пастом у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" 22 лістапада 2021 года быў пакінуты каментар "тварэнне" на адрас участковай інспектаркі па справах непаўналетніх з Барысава НаталліЯрмалінскай.
59-гадовая пенсіянерка асуджана за абразу супрацоўніка Ганцавіцкага РАУС ІгараВольніча. Падставай для крымінальнай справы стала слова «казлішча» ў каментары пад фота Вольніча ў «Аднакласніках», нібыта напісанае Алай Віцязь. На здымку Вольніч ужывае задушлівы прыём, націснуўшы каленам на шыю ўдзельніку акцыі, які ляжыць на зямлі, якога з двух бакоў трымаюць калегі Вольніча.
Грамадзянка РФ. Вядома, што Марыя пакінула каментар у адным з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў 26 траўня 2021 года. Ён быў звязаны з экстранай пасадкай самалёта Ryanair, на борце якога знаходзіўся Раман Пратасевіч. Марыя напісала свой каментар, абазваўшы Аляксандра Лукашэнку "шызікам" .
Была затрыманая 15 снежня 2021 года. Ёй прад'яўлены абвінавачанні па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта) і арт. 369 КК (Знявага прадстаўніка ўлады).
Вядучы спецыяліст па працы з кліентамі А1. Была затрымана 23 снежня 2021 года.Вядома, што Святлане прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Жанчыну перавялі ў СІЗА.
18 лютага 2021 году Святлана пакінула каментар у групе "Дзвіж" у сацыяльнай сетцы "Укантакце". У гэтай групе быў размешчаны допіс з выявай Шлупакова і Шрамава з подпісам "Гэтыя супрацоўнікі міліцыі, рызыкуя жыццём, вынялі паветраныя шарыкі". Пад дадзеным допісам Святлана і пакінула каментар "кожнаму херою медаля".
Вядома, што Святлана перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу і праходзіць цяжкую рэабілітацыю.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Вядома, што сілавікі вылічылі Аляксея па фота - затрымалі чалавека, у якога захоўваліся фатаздымкі з мітынгу 2020 года. Па гэтаму фатаздымку былі ідэнтыфікаваны 23 чалавекі.
У пачатку сакавіка 2022 году суддзя Маскоўскага раёну Сяргей Кацар прызнаў Аляксея вінаватым. Мужчына быў вызвалены ў залі суда да накіравання ва ПУАТ, але амаль адразу пакінуў Беларусь.
Вырак суда:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем у выхаваўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Жыхара Оршы абвінавацілі ў тым, што ён са свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ў групе «Вусаты прус» пакінуў каментар пра супрацоўніка ДАІ, які спыняў і штрафаваў аршанскіх актывістаў. У прыватнасці, ён дапусціў у сваіх паведамленнях слова «брыд» і некалькі іншых слоў на мяжы цэнзурнасці.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.