Была затрымана па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства) 31.10 асуджаная на 30 сутак, пасля іх не выйшла на волю і зноў была затрыманая, як мяркуецца, па крымінальным артыкуле за донаты.
Таксама вядома, што Таццяну затрымлівалі ў чэрвені 2021 года за тое, што ў яе сумцы знайшлі бел-чырвона-белыя налепкі. Згодна з пратаколам , Таццяна «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, не рэагавала на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Таццяна, у сваю чаргу, скрозь слёзы гэта адмаўляла, паколькі, паводле яе слоў, "ніколі ў жыцці не лаялася".
Яўген быў затрыманы ў сакавіку 2023 года і асуджаны па адміністрацыйным артыкуле 19.11 ч. 2 («распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»), пасля чаго ў дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа.
У студзені 2024 года яго прызналі вінаватым па шэрагу крымінальных артыкулаў, уключаючы «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варожасці», і прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Ігар Котаў, у пачатку жніўня 2020 года неаднаразова размяшчаў і захоўваў у свабодным доступе ў тэлеграм-групе, прызнанай пазней экстрэмісцкай, тэкставыя паведамленні са схемамі перамяшчэння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па тэрыторыі Мінска з мэтай арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. .
Дапытаны ў судовым паседжанні абвінавачаны Котаў паведаміў суду, што ў сувязі з перабоямі сувязі, пасля выбараў прэзідэнта, у пачатку жніўня 2020 года, падпісаўся на тэлеграм-групу, якая пасля была прызнана экстрэмісцкай. У гэты чат падпісчыкі скідалі розную інфармацыю, у тым ліку і па месцы знаходжання і перамяшчэння супрацоўнікаў праваахоўных органаў. На той момант вырашыў аналізаваць інфармацыю аб перамяшчэнні супрацоўнікаў АМАПа і скідаць яе ў чат. Інфармацыю адпраўляў у выглядзе схем, дзе паказваў месцазнаходжанне працаўнікоў АМАПу.
Вольгу абвінавацілі ў тым , што яна запосціла старыс ва інстаграме, дзе абразіла мясцовага інспектара ДПС. Галамака прызнала віну і паведаміла, што размясціла старыс з-за крыўды на даішніка, які склаў пратакол за няпройдзены тэхагляд.
Супрацоўнік ДПС запытаў кампенсацыю ў 5000 рублёў, але суд ухваліў толькі 600 рублёў. Таксама жанчына павінна заплаціць штраф у памеры 40 базавых велічыняў і 111 рублёў дзяржаўнай пошліны. Вольга адна выхоўвае трох непаўналетніх дзяцей.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.