Пасля пачатку пратэстаў, і першых смерцяў, Пархімчык Віктар Віктаравіч ускладніў выезд спецыяльнай тэхнікі для разгону пратэстаў, раскідаўшы некалькі разоў самарэзы на выездзе з будынка, дзе размяшчаліся байцы спецыяльнага памежнага падраздзялення. Быў асуджаны судом Фрунзенскага раёна па арт. 339 ч1 да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Віктар прадпрымальнік, які займаецца распрацоўкай сайтаў. Дома засталася жонка з двума малалетнімі дзецьмі.
Віктар знаходзіўся ІЧУ Акрэсціна, СІЗА-8, СІЗА-5, СІЗА-1, СІЗА-7, ВУАТ-45, ІЧУ г. Камянец, ВК17. У красавіку 2022 г. абмежаванне волі ў ВУАТ-45 было заменена пазбаўленнем волі з накіраваннем у ВК-17. У якасці абаронцы выступала яго маці, Пархімчык Галіна Сяргееўна, якая пазней таксама была рэпрэсаваная.
14 верасня 2022 г.быў вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.