22 чэрвеня мы праводзілі прэзентацыю ў адной з адкрытых беларускіх прастораў, прысвечаную тэме палітычных зняволеных у рамках Міжнароднага Тыдня Супраць катаванняў. Адна госця задала пытанне: наколькі рэлевантна патрабаваць ад нейкай краіны захавання пунктаў дадзенай дэкларацыі, калі ўрад краіны не ратыфікаваў дамовы ці пагадненні, у рамках якіх абавязалася выконваць пункты таго ці іншага дакумента, звязанага з УДПЧ (заўв.,Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека)?
Насамрэч, гэта добрае пытанне, адказ на якое вызначае наколькі вы як чалавек блізкі па сваіх каштоўнасцях да панятка “праваабаронца_ца”. Але спачатку давайце разбярэмся з тым, што такое Усеагульная Дэкларацыя Правоў Чалавека (далей - УДПЧ).
Па-першае, УДПЧ стала адказам на жахі другой сусветнай вайны, якія паказалі, як далёка ад чалавечнасці і гуманнасці могуць завесці дарожкі ідэалогій нацыянальных дзяржаў. Бо масавыя пераследы, забойствы і нават генацыд былі законныя з пункту гледжання заканадаўства рэжыму нацыстаў. Таксама, зрэшты, як і жахі масавага пераследу нязгодных у СССР.
Дыяграма 1935 года, якая тлумачыць Закон аб ахове германскай крыві і германскай гонару і Закон аб грамадзяніне Рэйха.
Сусветная супольнасць вырашыла звярнуцца да канцэпцыі Натуральных Правоў чалавека дадзеных нам ад нараджэння, як чалавечым істотам, і замацаваць іх у выглядзе дакумента (УДПЧ), які ў выніку набыў статус рэкамендацыі для краін чальцоў ААН, а ў далей - для ўсяго чалавецтва. Далей, на падставе УДПЧ краінамі-ўдзельніцамі былі прынятыя дзве абавязковыя дамовы: " Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах " і " Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах ".
Урад Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, дэнансаваў (скасаваў) факультатыўны пратакол Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у канцы 2022 года. Ці гаворыць гэта пра тое, што дзяржава мае права вырашаць, якія з натуральных правоў чалавека выконваць і калі, і што нам не варта наракаць на тое, што пэўныя формы права не выконваюцца ў краінах, якія не падпісалі адпаведных дамоваў?
Па-за ўсякім сумневам, адказам будзе катэгарычнае НЕ ! Сама канцэпцыя натуральнага права мае на ўвазе яго прымат над любымі законамі , прынятымі ў рамках нацыянальнай дзяржавы. І галоўнай адметнай рысай натуральных правоў чалавека з'яўляецца іх універсальнасць адносна любой чалавечай істоты ў любым пункце планеты ці космасу. Больш за тое, не існуе ніводнай краіны, дзе нацыянальнае заканадаўства цалкам адпавядала б УДПЧ. Нават калі ўявіць такую гіпатэтычную краіну, то любая дзяржаўная машына наўрад ці справіцца з задачай забяспечыць недатыкальнасць усіх натуральных правоў чалавека і хутчэй за ўсё будзе рабіць памылкі калі не на ўзроўні заканадаўства, то на ўзроўні выканання законаў. Менавіта таму праваабарончыя арганізацыі, якія займаюцца правамі жанчын, дзяцей, мігрантаў, прадстаўнікоў ЛГБТК+ суполкі ды іншых можна знайсці нават у самай прагрэсіўнай краіне.
Такім чынам, праваабаронца_ца - гэта носьбіты наднацыянальнай і пазадзяржаўнай маралі і каштоўнасцяў , задача якіх заўважаць несправядлівасць у рамках узаемаадносін дзяржава-чалавек, і рабіць усё магчымае, каб аднавіць захаванні правоў чалавека, дадзеных яму па нараджэнні, абапіраючыся на негвалтоўныя метады і тактыкі.
Каб нікога з палітзняволенных не пакінуць без увагі і падтрымкі, на сайце існуе функцыянал пацверджаных адпраўленняў.
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Вы хочаце дапамагчы вызваленаму палітвязню? Дашліце ваш кантакт у Telegram і мы звяжамся з вамі.
У сувязі з крытычнай сітуацыяй у сферы забяспечання правоў чалавека ў Беларусі і парушэннем асноватворных артыкулаў УДПЧ, Міжнароднай канвенцыі дляабароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, Еўрапейскай канвенцыі па папярэджанню катаванняў ібесчалавечнага і зневажальнага годнасць стаўлення ці пакарання, Міжнароднага Пактуаб грамадзянскіх і палітычных правах і іншых міжнародных дакументаў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Калі ласка, пішыце самае важнае і коратка.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і максімальна падрабязна апішыце вашыя навыкі. Пасля мадэрацыі ваша аб'ява будзе апублікавана на сайце.
Адказ з'явіцца на сайце, калі такое пытанне не было зададзена раней. Калі ласка, азнаёмцеся з раздзелам, перад тым, як задаваць пытанне.
Вы з'яўляецеся прадстаўніком організацыі ці ініцыятывы і хочаце падтрымаць нашую заяву? Проста запоўніце кантактную форму ніжэй.
Мульцізагрузка дазваляе дасылаць пацверджанне адным фатаздымкам адразу на некалькіх палітзняволенных, перад адпраўкай праверце абраных людзей!
Калі ласка, далучыце фатаздымак ці скрыншот, які пацвердзіць адпраўку, пасля праходжання мадэрацыі адпраўленне залічыцца на сайце!
Калі ласка, апішыце коратка ваш запыт, каб мы маглі больш дакладна і аператыўна адказаць вам.