Зміцер Уладзіміравіч Багачэнка
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кармановіч Сяргей Іванавіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Кармановіч Сяргей выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 8105.5 рублёў і адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 185 сутак. 1 сакавіка 2017 года вынес абвінаваўчыя прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 у горадзе Гомелі. Вынес абвінаваўчы прысуд Сяргею Яфімаву па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі, а таксама абавязаў выплаціць грашовую кампенсацыю супрацоўнікам сілавых органаў. Сяргей распыліў газавы балончык у бок супрацоўнікаў АМАП у мэтах абароны ад незаконнага затрымання. Вынес абвінаваўчы прысуд Дзмітрыю Цімашэнцы па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў пазбаўлення волі, а таксама абавязаў выплаціць грашовую кампенсацыю супрацоўніцы сілавых органаў Наталлі Сінькевіч. Зміцер ударыў Наталлю па руцэ, якая вяла незаконную здымку грамадзян, у выніку чаго яе тэлефон выпаў з рук і разбіўся. Вынес абвінаваўчыя прысуды Альхаву Ігару, Наралянковай Алене, Алейніку Сяргею, Аляшкевічу Андрэю, Самкову Дзянісу, Цімашэнку Дзмітрыю.
Знойдзена: 4
Знойдзена: 4
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.


