Грамадзянка РФ. Вядома, што Алена Наралянкова мае статус удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і мае хранічнае захворванне. Паводле абвінавачання, абраза прэзідэнта была здзейснена Наралянковай праз паведамленне ў мэсэнджэры тэлеграм. Сама Наралянкова віну не прызнала і падчас судовага паседжання выказала меркаванне, што яе каментар ускосна можна расцаніць як зневажальны прэзідэнта, але такога намеру ў яе не было. Паколькі пісала яна іншаму чалавеку — карыстальніку, які напісаў каментар з выкарыстаннем фраз, выказаных Лукашэнкам. Гэта значыць Наралянкова пракаментавала каментар іншага карыстальніка.
Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія
Алена Юр'еўна Нараленкава
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда
1,5 гады абмежаванні свабоды без накіравання
- Родны горад:
- Гомель
- Дзень нараджэння:
- 11.06.1961
- Артыкулы:
- Абраза прэзідэнта
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.