Фёдар Анатольевіч Сініцкі
Дзярж. абвінаваўцы

Фёдар Анатольевіч Сініцкі

Колькасць рэпрэсаваных:
11
Дзень нараджэння:
25 чэрвеня 1996

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Сініцкі Фёдар Анатольевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Сініцкі Фёдар выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Аляксандры Патрасаевай. Яе прызналі вінаватай паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Па матэрыялах справы, Аляксандра ў ноч з 10 на 11 жніўня і ў наступныя дні прыняла «актыўны ўдзел у масавых беспарадках, а таксама ў загадзя спланаваных групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады». Дзяўчына ж у судзе сказала, што даведалася, што людзям патрэбная медыцынская дапамога, паехала пасля працы на скрыжаванне вуліц Бяды, Багдановіча, Сурганава, каб аказаць такую дапамогу. У ізалятара ў завулку Акрэсціна Аляксандру збівалі і пагражалі згвалтаваць. Дзяўчыне прызначылі пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Іллі Талкача. Паводле абвінавачання, мужчына ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года "знаходзіўся на праезнай частцы каля архітэктурнага комплексу "Мінск - горад-герой" і прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях з іншымі пратэстоўцамі, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Таксама ён абвінавачваўся ў тым, што публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і не падпарадкоўваўся патрабаванням спыніць такія дзеянні. Ілля прызнаў віну часткова - пагадзіўся з фактам прысутнасці ў пазначаным месцы, але не прызнаў, што яго дзеянні пацягнулі спыненне грамадскага транспарту. Мужчыне вынеслі пакаранне ў выглядзе 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 11

На старонцы: