Ілля быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Па версіі абвінавачання, ён знаходзіўся на праезнай частцы каля архітэктурнага комплексу "Мінск - горад-герой" і ўдзельнічаў у групавых дзеяннях разам з іншымі пратэстоўцамі. Яго таксама абвінавацілі ў выкрыках лозунгаў, гучных воплесках у далоні і непадпарадкаванні патрабаванням спыніць такія дзеянні. Сам Ілля прызнаў толькі факт прысутнасці на месцы падзей, але адмаўляў, што яго дзеянні маглі пацягнуць спыненне грамадскага транспарту.
Вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



