

Илья Вадимович Гузаревич
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 2
- Дзень нараджэння:
- 20 студзеня 1998
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Гузарэвіч Ілья Вадзімавіч з'яўляецца супрацоўнікам дзяржаўных органаў, датычных да палітычна матываваных рэпрэсій. Адказны за злачынную бяздзейнасць пракуратуры і адмову ва ўзбуджэнні крымінальных спраў у дачыненні да супрацоўнікаў сілавых органаў, вінаватых у ўжыванні гвалту, псаванні маёмасці і забойствах мірных грамадзян. Датычны да пераследу грамадзян, якія выказалі нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Выступіў з боку абвінавачання супраць памерлага Мікалая Клімовіча, запатрабаваўшы для яго год пазбаўлення волі, нягледзячы на інваліднасць II групы з-за захворвання сэрца. Перад вынясеннем прысуду Мікалай папярэджваў, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцнадзейных лекаў. Зняволенне мужчына вытрымаў крыху больш за два месяцы. Актыўна выступаў на прапагандысцкіх мерапрыемствах для навучэнцаў. Напрыклад, 25 сакавіка 2021 года Гузарэвіч праінфармаваў школьнікаў пра Саюзную дзяржаву, пазней заклікаў іх ісці працаваць у пракуратуру, а ў 2023 годзе расказваў пра Хатынскую трагедыю, распаўсюджваючы недакладную інфармацыю, выгадную прадстаўнікам улады.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 2
Знойдзена: 2
