Аб прыгаворы Кірылу, вынесеным летам 2023 года, стала вядома з сюжэту мясцовага дзяржаўнага тэлебачання. У рэпартажы паведамлялася, што падставай для крымінальнай справы стаў тэлеграм-каментар з нецэнзурнай лексікай на адрас Лукашэнкі, напісаны ў 2022 годзе. Кірылу прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года стала вядома аб новым судовым паседжанні па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і факт прысутнасці самога Кірылы, невядомы.
Аб'яўлены ў вышук.




