Дзяніс быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага.
У снежні 2022 года Дзяніс быў асуджаны паўторна па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" на адрас камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзіма Дзенісенка. Па версіі абвінавачання, каментар змяшчаў негатыўную і абразлівую ацэнку асобы камандуючага.
У чэрвені 2023 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні "замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Вынік паседжання невядомы.





