Павел быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Летам 2022 года яго асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лютым 2024 года ў дачыненні да Паўла адбылося судовае разбіральніцтва па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Доўгі час ён не выходзіў на сувязь, а пасля суда стала вядома, што на яго пачалі новую крымінальную справу.
Паўторна Паўла асудзілі ў чэрвені 2024 года па абвінавачанні ў «паклёпе на Лукашэнку» і зноў прысудзілі да пазбаўлення волі.









