Людміла Уладзіміраўна Новікава
Суддзі

Людміла Уладзіміраўна Новікава

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Адміністрацыйных спраў:
3
Дзень нараджэння:
16 верасня 1968

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Новікава Людміла Уладзіміраўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Новікава выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах. Вынесла прысуды Дзмітрыю Краўцову і Вікторыі Жардзецкай, якіх прызналі вінаватымі ў здзеках з дзяржаўнай сімволікі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса. Зміцер і Вікторыя перайначылі выяву дзяржаўнага герба і выкарыстоўвалі яго як лагатып для Telegram і Youtube каналаў. Паводле матэрыялаў справы, гэта было зроблена "з мэтай надання свайму каналу папулярнасці і дэманстрацыі сваіх блюзнерскіх адносін". У выніку Краўцоў атрымаў пакаранне ў выглядзе 3 месяцы арышту, а Жардзецкая – 1 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Асудзіла Уладзіслава Мазурава і Ілью Кавалёва па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса за здзек з дзяржаўных сімвалаў. Прызначыла пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту кожнаму.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: