Зміцера прызналі вінаватым па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Па версіі следства, ён змяніў выяву Дзяржаўнага герба і выкарыстоўваў яго як лагатып сваіх Telegram- і YouTube-каналаў, а таксама ў апублікаваных відэа, што, на думку следства, з'яўлялася «праявай кплівага стаўлення і спробай прыцягнуць увагу да свайго канала».
Ён быў вызвалены ў кастрычніку 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


