

Лідзія Фёдараўна Целіца
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 16
- Адміністрацыйных спраў:
- 3
- Дзень нараджэння:
- 16 ліпеня 1975
Лідзія Фёдараўна Целіца датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Цяліца нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Цэнтральнага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да апанентаў дзейнага ў краіне рэжыму. У судовай практыцы Лідзія Цяліца разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 16945 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 855 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, у сакавіку 2023 года Цяліца прыгаварыла да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязня Алега Швайко. У 2021 годзе прыгаварыла 25-гадовую дзяўчыну да двух гадоў абмежавання волі за каментар у тэлеграм, у якім тая негатыўна адклікалася аб Лідзіі Ярмошынай. У верасні 2020 года асудзіла на 15 сутак 59-гадовую пенсіянерку за ўдзел у акцыях пратэсту. За свае злачынствы ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС. Такім чынам, Цяліца Лідзія Фёдараўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Цяліцы садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 16
Знойдзена: 16








