26 студзеня 2022 года Дзяніса затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і да суда яго ўтрымлівалі пад вартай.
У траўні 2022 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у гэтых акцыях.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У жніўні 2024 года Дзяніса аштрафавалі за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага пасля вызвалення: у вячэрні час яго не аказалася дома.


