Уладзімір Пятровіч Мазураў
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 1346.5 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш як 7 сутак. Прызнаў вінаватым Міхаіла Лабаню і вынес яму пакаранне ў выглядзе 4-х гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса, часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса і артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за каментар у інтэрнэце. Прызнаў вінаватым Леаніда Шамава па частцы 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў яго да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за распаўсюджванне ў інтэрнэце інфармацыі, якая нібыта можа садзейнічаць удзелу ў масавых беспарадках. Вынес прысуд Іллі Лабацэвічу з пакараннем у выглядзе паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён абараняў сваю маці ад удараў дубінкамі з боку супрацоўнікаў АМАПа. Ілья быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.
Знойдзена: 18
Знойдзена: 18
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.









