У траўні 2022 года Данііла прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Абраза прадстаўніка ўлады», за каментар, які ён у лістападзе 2020 года пакінуў у наваполацкім тэлеграм-канале «9 мікрараён» пад публікацыяй з фотаздымкам камандзіра мінскага АМАП Дзмітрыя Балабы, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Абцяжваючай акалічнасцю суд палічыў тое, што раней яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У канцы кастрычніка 2022 года, падчас адбыцця пакарання, яго судзілі за дробнае хуліганства, прыгаварыўшы да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.




