Аліна Сяргееўна Касьянчык
Дзярж. абвінаваўцыІншыя

Аліна Сяргееўна Касьянчык

Колькасць рэпрэсаваных:
25
Дзень нараджэння:
12 сакавіка 1998

Займаючы пасаду памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна горада Мінска, удзельнічала ў рэпрэсіях супраць пратэстуючых супраць дзейнага рэжыму Лукашэнкі выступаючы абвінаваўцам на судовых пасяджэннях, у прыватнасці ў палітычна матываваных працэсах. Дзяржаўны абвінаваўца па справе супраць 19-гадовага хлопца, які, паводле інфармацыі следства, у жніўні 2020 года зняў беларускі сцяг з адной са школ і паспрабаваў яго спаліць. Суд, пагадзіўшыся з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачанага, прапанаванай Касьянчыкам, прызначыў яму штраф у памеры 300 базавых велічынь, што склала агульную суму ў 8100 рублёў. Прымала ўдзел у працэсе супраць журналістак Дар'і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, а таксама ў справах, паводле надпісаў "Не забудзем" на вуліцы Пушкінскай і "Балаба-забойца". Падчас працэсу за надпіс «Не забудземся», яна сцвярджала, што Максім Паўлюшчык і Марыя Бабовіч прычынілі «Гаррамаўтадару» шкоду ў памеры 7,5 тысяч рублёў. Пасля адмовы ведамства ад свайго іску, Касьянчык запатрабавала, каб суд пакараў прадпрыемства за непаведамленне следству аб змяненні разлікаў урону. Усе свае дзеянні Касьянчык апраўдвае сваім прафесійным выбарам і не бачыць у іх ніякай праблемы. Уваходзіць у санкцыйны спіс ЕС ад 21.06.2021.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 25

На старонцы: