Дзяніс быў асуджаны за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Палітвязня затрымалі паўторна 15 лютага 2022 года па справе "экстрэмісцкага чата", і ў ліпені 2022 года асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады ў сацыяльных сетках. Суд прызначыў яму адзін год і сем месяцаў зняволення ў калоніі, улічваючы неадбыты тэрмін.
10 чэрвеня 2023 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.













