
Марыя Пятроўна Цыклінская
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 1
- Адміністрацыйных спраў:
- 4
- Дзень нараджэння:
- 6 лістапада 1979
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Цыклінская Марыя Пятроўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 1545 рублёў, адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 20 сутак. Вынесла прысуд Юрыю Сьвітыну па артыкуле 369 КК РБ(абраза прадстаўніка ўлады) за абразлівы камэнтар у адрас пракурора Дубровенскага ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Цыклінская прыгаварыла Юрыя да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і прысудзіла дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Акрамя таго, пастанавіла накіраваць Юрыя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму і канфіскаваць тэлефон, а таксама спагнаць матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды ў памеры адной тысячы рублёў на карысць пацярпелага пракурора. Прыгаварыла бізнесмена Міхаіла Чамурака да 7 сутак адміністрацыйнага арышту па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП за вывешаныя на акне прыватнага дома бел-чырвона-белыя паветраныя шары.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1