Юрый быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" у адрас пракурора Дубровенскага раёна.
У студзені 2023 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Вынік паседжання невядомы.
