Анастасія Дзмітрыеўна Кулік
Суддзі

Анастасія Дзмітрыеўна Кулік

Колькасць рэпрэсаваных:
15
Адміністрацыйных спраў:
8
Дзень нараджэння:
28 ліпеня 1989

Масава выносіць карныя прысуды па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП РБ. Прысудзіла штрафаў на агульную суму не менш як 18501 рублёў і адміністрацыйнага арышту ў агульнай складанасці не менш як 741 сутак. 9 жніўня 2021 года Кулік вынесла рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Емяльянавіча, які абвінавачваўся па ч. 1 арт. 342 КК у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, за падзеі 1 лістапада 2020 года. Паводле версіі абвінавачання, Емяльянавіч выкрыкваў лозунгі, паднімаў рукі, пляскаў у ладкі, знаходзіўся ў першым шэрагу счэпкі, выходзіў на праезную частку і блакаваў рух транспарту, у тым ліку грамадскага, а на папярэджанні і патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў. Сведкі Назараў, Аляксандравіч і Свірыдаў - супрацоўнікі міліцыі са змененымі ў мэтах бяспекі прозвішчамі - давалі паказанні па скайпе, яны блыталіся і мала што маглі ўспомніць з тых падзей. Аднак Кулік палічыла віну Аляксандра даказанай і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў "хіміі". Па словах пракурора, прадпрыемству «Мінсктранс» дзеяннямі абвінавачанага і іншых неўстаноўленых следствам асобаў быў нанесены ўрон у памеры 10 689 рублёў 76 капеек. Аляксандр Емяльянавіч заявіў, што лічыць сябе поўнасцю невінаватым, паколькі ніколі не ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, палітычным жыццём не цікавіўся, а прыехаў у водпуск да бацькоў і дапамагаў ім. Вынесла прыгавор па справе Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня АГП Мікалай Казлоў асуджаны на 2,5 гады калоніі, Аксана Аляксеева - на 1,5 гады, у Антаніна Кавалёва - на 1 год пазбаўлення волі. Аляксееву, Казлова і Кавалёву затрымалі 27 ліпеня. Яны абвінавачваліся ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК) за адзін з маршаў 2020 года. Кулік уваходзіць у санкцыйны спіс краін ЕС.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 15

На старонцы: