Аляксандр Сяргеевіч Мішураў
Суддзі

Аляксандр Сяргеевіч Мішураў

Колькасць рэпрэсаваных:
8
Адміністрацыйных спраў:
14

Аляксандр Сяргеевіч Мішураў датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Мішураў нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Лідскага раёна выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Аляксандр Мішураў разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку ягоных рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці, 20 снежня 2022 года Мішураў прыгаварыў да пазбаўлення волі на тры гады і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 55-гадовага тэрапеўта прыёмнага спакою Лідскай гарадской бальніцы за каментарыі і лайкі, якія той пакідаў у сацыяльных сетках у 202 Таксама 27 верасня 2022 года суддзя прыгаварыў палітвязня Валерыя Тумілевіча да пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за паведамленні ў адным з Telegram-чатаў. У чэрвені 2023-га года Аляксандр Мішураў прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі былога супрацоўніка міліцыі за паведамленні ў сацыяльнай сетцы. Такім чынам, Мішураў Аляксандр Сяргеевіч нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Ягоная праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закона. Дзеянні Мішурава садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 8

На старонцы: