Мужчына працуе тэрапеўтам прыёмнага спакою гарадской бальніцы г. Ліды. Па папярэдняй інфармацыі, затрымалі за лайкі і каментары ў 2020 годзе.
Неўзабаве стала вядома, што Андрэя Красніка збіраюцца судзіць паўторна: у судзе Лідскага раёна 17 красавіка 2023 г. павінна адбыцца паседжанне па справе супраць палітвязня па ч. 2 арт. 366 КК (Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць парадак, або актыўны ўдзел у іх). Справу прызначаны разглядаць суддзя Уладзімір Фёдаравіч .




