Арцём Леанідавіч Падалянец
Суддзі

Арцём Леанідавіч Падалянец

Колькасць рэпрэсаваных:
8
Адміністрацыйных спраў:
84
Дзень нараджэння:
4 кастрычніка 1987

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 2 палітычна матываваныя рашэнні, па якіх прызначана не менш за 11000 рублёў штрафаў, не менш за 3 гады пазбаўлення або абмежавання волі. Паўторна прызнаў вінаватай Вольгу Кронду ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» і дадалі да двух гадоў абмежавання волі «хатняй хіміі», якія жанчына адбывае па папярэдняй справе, яшчэ адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 16 лютага 2023 года вынесены прыгавор 65-гадоваму дырэктару магазіна аўтазапчастак Віктару Макаранку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар ваеннаслужачым Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса («парушэнне раўнапраўя грамадзян»). Па запыце пракуроркі Святланы Пасемка прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў). Індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць Макаранкі, якую ён ажыццяўляў з 1993-га года, спынена па рашэнні эканамічнага суда па іску мясцовага пракурора.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 8

На старонцы: