29 лістапада 2022 года ў судзе Ленінскага раёна адбыўся суд над Віктарам і яго жонкай Ірынай. Сям'ю судзілі згодна з артыкулам 342 Частка 1 Крымінальнага кодэкса РБ.
Віктар часткова прызнаў сваю віну.
З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона Віктара. Ён на судзе распавёў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Па словах Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фатаграфію на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакаты і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць.
