Была затрыманая разам з мужам. Ірына да суда знаходзілася пад закладам. З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона мужа Ірыны-Віктара. Ён на судзе расказаў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Па словах Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фатаграфію на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць. Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасці таго дня, бо не памятае прычыны іх даўнасці . Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.
Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія
Ірына Анатольеўна Арэхава
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда 29.11.2022
2 гады абмежавання волі без накіравання.
- Катэгорыі спраў:
- Пратэсты 2020 Менск
- Родны горад:
- Мінск
- Дзень нараджэння:
- 04.02.1966
- Артыкулы:
- Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак
- Адзнакі:
- Кантроль фінансавых аперацый чалавека, абмежаванні для перасячэння мяжы РБ, забарона на 5 гадоў пасля пагашэння судзімасці праходзіць вайсковую службу, займаць дзярж. пасады і інш.