Паліна была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалена ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






















