17-гадовы Елісей абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну. За парушэнні на "хатняй хіміі" Елісею ўзмацнілі пакаранне да пазбаўлення волі і Елісей узяты пад варту 20 красавіка 2022 года і з 27 траўня малады чалавек знаходзіўся ў калоніі.
17.12.2022 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў зноў затрыманы ў маі 2023 года і ў жніўні асуджаны за тое, што разам з сябрам сарваў тры дзяржаўныя флагі, устаноўленыя на фасадах установы адукацыі, гандлёвага аб'екта і аддзялення паштовай сувязі ў аграгарадку Войска Камянецкага раёна.
18 снежня 2024 г. у судзе Барысаўскага раёна адбудзецца разгляд справы Елісея па ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы ).











