Сяргей быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, апроч пазбаўлення волі для абвінавачаных, запатрабавалі каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
У лістападзе 2024 года Сяргею ўзмацнілі жорсткасць від пакарання і перавялі яго на турэмны рэжым.
19 сакавіка 2026 года ён быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезены ў Літву.


















