Аляксандр быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, запатрабавалі ад абвінавачаных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.



















