27 лютага 2022 года Санту затрымалі ў Першамайскім раёне Мінска за фота бюлетэня на выбарчым участку і прыгаварылі да 15 содняў адміністрацыйнага арышту, якія яна адбывала ў Жодзіне. Пасля арышту яе не вызвалілі: у тэлефоне знайшлі фотаздымкі з пратэсных акцый 2020 года, і Санту пакінулі пад вартай па крымінальнай справе. З-за гэтых жа фотаздымкаў затрымалі і яе мужа Уладзіміра Дальшова. Санту ўтрымлівалі на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА-1.
У ліпені 2022 года Санту разам з мужам прызналі вінаватай па крымінальнай справе, распачатай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.






