Затрыманы па "справе радыёклуба". Яго абвінавачваюць у "здрады дзяржаве" (арт. 356 КК) і "шпіянажы" (арт. 358 КК). Сюжэт пра «радыёаматараў-шпіёнаў» выйшаў на праўладным СМІ 15 студзеня 2026 года. У ім расказвалася, што нібыта пад выглядам суполак радыёаматараў дзейнічала структура для перахопу сакрэтнай інфармацыі.
На студзень 2026 года больш за год ён утрымліваецца ў СІЗА КДБ.
Мікіта раней працаваў кур'ерам, займаўся продажам тэхнікі. Апошнім вядомым месцам яго працы была будаўнічая сфера. Хобі Мікіты - гэта радыёсувязь і тэхналогіі ў прынцыпе.










