Вячаслаў затрыманы па "справе радыёклуба". Яго абвінавачваюць у "здрады дзяржаве" (арт. 356 КК) і "шпіянажы" (арт. 358 КК). На студзень 2026 года больш за год ён утрымліваецца ў СІЗА КДБ.
Вячаславу 41 год (на студзень 2026). Сюжэт пра «радыёаматараў-шпіёнаў» выйшаў на праўладным СМІ 15 студзеня 2026 года. У ім расказвалася, што нібыта пад выглядам суполак радыёаматараў дзейнічала структура для перахопу сакрэтнай інфармацыі. У відэа яго не паказваюць, а толькі цытуюць ягоныя словы. З 2005 па 2018 год ён меў ІП. Пасля гэтага рэарганізаваў яго ў іншую форму гаспадарання. Мяркуючы па ўсім, дзейнасць Бянько звязана з тэхнікай.
У Вячаслава жонка і двое маленькіх дзяцей, а таксама сабака. Вячаслаўлюбіць фатаграфаваць, выбірацца на прыроду і падарожнічаць.
Па непацверджаных звестках знаходзіцца на волі.


