У Андрэя Бераставога больш за 20 гадоў досведу працы ў дызайне, а апошнія 15 ён працуе ў IT. У другой палове 2024-га яго затрымалі. Вядома толькі тое, што падставай затрымання маглі стаць каментары Бераставога ў тэлеграме. Ён карыстаўся старым акаўнтам, прывязаным да яго ўласнага беларускага нумару, і старым нікнэймам, які выкарыстоўваў паўсюль.
Вядома, што перыядычна ездзіў у Беларусь.
На пачатку кастрычніка Андрэя этапавалі ў СІЗА № 3. На палітвязня завялі новую крымінальную справу па "Гаюне". У СІЗА Андрэй чакае суда .






