Мазырская актывістка і блогерка Паліну Зыль. Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяўчыне прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання». Разам з ёй быў арыштаваны яе хлопец Максім Шуканаў. Інфармацыі аб яго вызваленні не было, хутчэй за ўсё, ён таксама ў СІЗА.
Пасля арышту Зыль сілавікі атрымалі дост п да бота, куды дасылалі звесткі інфарматары маніторынгавага OSINT-праекта «Беларускі Гаюн». Фатальная тэхнічная памылка была ў тым, што спасылка з правамі на ўваход у бот Гаюна, якую ёй калісьці – відаць, яшчэ ў 2022 годзе – даслалі, была бестэрміновая. Ці наўрад пра гэта ведала Зыль, ці наўрад пра гэта памятаў Матолька, але тым не менш па ёй і ў 2025 году можна было зайсці ў бот і атрымаць доступ да ўсёй інфармацыі. Так у выніку і здарылася. Калі ў лютым 2025 года сілавікі затрымалі Паліну і атрымалі доступ да яе мабільнага тэлефона, то змаглі далучыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іх ID і імёны карыстальнікаў.
Паліне 31 год. Яна родам з Ельска, вучылася ў Мазыры. У 2020-м дзяўчына падтрымала пратэсты, нават патрапіла на суткі. Потым Паліна адышла ў цень, але заставалася ў краіне. І Зыль, і Шуканаў патрапілі ў вышук, але не хацелі з'яжджаць з Беларусі.























