Былыя палітзняволеныяГвалтоўнае перамяшчэнне

Вячаслаў Анатольевіч Бераставы

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Вячаслаў быў асуджаны судом Савецкага раёна горада Гомеля па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

З-за закрытасці судовай сістэмы Беларусі абставіны справы і вынесены прыгавор невядомыя. Вядома толькі, што яму прысудзілі рэальны тэрмін пазбаўлення волі і трымаюць у турме.

Найбольш верагодна, што ўлады рэпрэсавалі Вячаслава за ягоны ўдзел у мірных пратэстных акцыях супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і наступнага гвалту міліцыі супраць пратэстоўцаў.

Вячаслаў — брат палітвязня Андрэя Бераставога, які таксама быў асуджаны па палітычных артыкулах. Вядома, што яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.

Прысуды

Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прычасныя да рэпрэсій

Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Наглядчыкі9 студзеня 1978
Месца:
ПК-17
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Вячаслаў Анатольевіч Бераставы
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Гомель 2020
Родны горад:
Гомель
Дзень нараджэння:
22.01.1989
Знаходзіўся ў:
ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2025
  2. ~21.04.2025

    Перавод

    СІЗА-3 — У зняволенні

  3. ~30.07.2025

    Вырак суда дата невядомая

    1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, суд Савецкага раёна г. Гомеля

  4. ~30.09.2025

    Перавод

    ПК-17 — У зняволенні

  5. 13.12.2025

    Змяненне статусу

    Гвалтоўнае перамяшчэнне