Кар'ера Аляксандра пачыналася з лагістыкі - працаваў менеджэрам па транспарце ў «Пінскдрэве», потым займаў пасады ў Belinterlogistik і ElektroEra. Пасля працаваў мэнэджэрам па закупках у міжнароднай кампаніі Exide Technologies.
З 2019 па 2022 год Сульжыц працаваў у Rozum Robotics, дзе прайшоў шлях ад мэнэджэра па пастаўках да кіраўніка аддзела робататэхнічнай аўтаматызацыі. Апошнім месцам працы была 4RM Systems (май 2023 - май 2025), дзе Аляксандр займаўся распрацоўкай рашэння Stemma са штучным інтэлектам для аўтаматызацыі кас самаабслугоўвання ў рытэйле - менавіта касы ад 4RM Systems стаяць у многіх беларускіх крамах.
Мужчына быў актыўным удзельнікам аўтасупольнасці.
У яго ёсць жонка і двое дзяцей.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).

