9 і 15 снежня 2020 года Аляксандр размясціў у адным з тэлеграм-чатаў каментарыі пра начальніка ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
У снежні 2021 года Аляксандра судзілі па іншай крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады». Вынік гэтага судовага працэсу невядомы.
У красавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па тым жа артыкуле, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
