Былыя палітзняволеныяВызвалены

Аляксандр Аляксандравіч Лаўрэнцьеў

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў2Дадаць ліст у банк

Палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне. У 2020 годзе Лаўрэнцьеў разам з актывістам Мікалаем Салянікам правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі каранавіруса. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года актывіст адбываў адміністратыўны арышт за акцыю падчас сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім. Восенню 2020 года з'ехаў з Беларусі ў Польшчу.

У Польшчы падахвоціўся дапамагчы двум беларускім уцекачам. але ў снежні 2020 года Аляксандр знік са здымнай кватэры ў Беластоку. Разам з ім зніклі і грошы дзяўчат. На званкі і паведамленні ён не адказваў. Свайму знаёмаму ён расказваў, што спакойна перасек польска-беларускую мяжу, а яго справу ў Беларусі закрылі з-за недахопу доказаў. У 2021 годзе Аляксандр набыў фудтрак і працаваў у адным з мікрараёнаў Гродна. Прадаваў шаурма. 2 мая 2022 года Лаўрэнцьева затрымалі проста на працоўным месцы. Затрымліваў ГУБАЗ Гродзенскай вобласці. Пасля затрымання гродзенец сказаў на камеру, што яго затрымалі за распаўсюджванне ў сетцы экстрэмісцкай інфармацыі і абразу прэзідэнта. Ён прызнаў віну.

11.10.2022 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда, прыгавор уступіў у сілу.

Улетку 2024 года стала вядома , што гродзенцу Аляксандру Лаўрэнцьеву дадалі яшчэ 1 год зняволення ў калоніі па артыкуле 411 КК РБ ("злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы").

Прысуды

Вырак суда 02.08.2022
3 гады 4 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 11.10.2022
невядома.

Прычасныя да рэпрэсій

Мікалай Пятровіч Рачынскі
Мікалай Пятровіч Рачынскі
Суддзі21 сакавіка 1972
Месца:
Гарадзенскі абласны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
11.10.2022
Падрабязней
Павел Іванавіч Казакоў
Павел Іванавіч Казакоў
Наглядчыкі11 чэрвеня 1977
Месца:
Турма-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Рудольфавіч Шынвіз
Зміцер Рудольфавіч Шынвіз
Наглядчыкі9 студзеня 1981
Месца:
ПК-2
Тып:
Супрацоўнік папраўчай установы
Падрабязней
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Наглядчыкі26 верасня 1981
Месца:
ПК-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксандр Аляксандравіч Лаўрэнцьеў
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Вяртанне ў РБ
Родны горад:
Гродна
Дзень нараджэння:
26.08.1991
Знаходзіўся ў:
ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2022
  2. 29.04.2022

    Перавод

    Турма-1 — У зняволенні

  3. 02.08.2022

    Вырак суда 02.08.2022

    3 гады 4 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, суд Ленінскага раёна г. Гродна

  4. 11.10.2022

    Апеляцыя 11.10.2022

    невядома, Гарадзенскі абласны суд

  5. 11.10.2022

    Перавод

    ПК-2 — У зняволенні

  6. 2024
  7. 20.02.2024

    Перавод

    ПК-1 — У зняволенні